Песня фанатаў мінскага «Дынама» прызнаная экстрэмісцкай

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім тэкст песні фанатаў мінскага футбольнага клуба "Дынама" "Вместе весело шагать". Пра гэта паведамляе сайт беларускіх фанатаў belultras.by.

Фота: dinamo-minsk.by

Фота: dinamo-minsk.by


Паведамляецца, што рашэнне суда грунтуецца на Законе "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" і экспертным заключэнні Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкметаў экстрэмізму.
Паведамляецца, што песня дынамаўскіх фанатаў бліжэйшым часам будзе ўнесеная ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
euroradio.fm