За паляпшэнне якасці жыцця

Жыхары вуліцы Янкі Купалы дамагаецца захавання прыпынку грамадскага транспарту. У рамках кампаніі «За наш горад» калектыўнае зварот накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам.

ostanovka1.gif


«Рэканструкцыя вул. Янкі Купалы ўспрынятая жыхарамі горада, як комплекс мер накіраваны на паляпшэння якасці жыцця берасцейцаў. Разам з тым, у шэрагу паведамленняў СМІ з'явілася інфармацыя аб скасаванні прыпыначнага пункта «Аўташкола» не толькі на час рамонту, але пасля яго завяршэння. Дадзены факт прыносіць нязручнасці для цэлага мікрараёна і адпаведна выклікае хвалявання жыхароў многіх дамоў» — каментуе сітуацыю лідар абласной структуры БСДП, кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.
У раёне прыпыначнага пункта «Аўташкола» размешчаны 3 інтэрнаты (па 9 паверхаў), шэраг жылых дамоў, арганізацый, устаноў і гандлёвых аб'ектаў. Прыпынкам грамадскага транспарту «Аўташкола» ў масавым парадку карыстаюцца навучэнцы школ №22 і 31, а таксама дзеці і бацькі дзіцячых садкоў па вул. Янкі Купалы з гэтых дамоў. Бліжэйшыя прыпынкі «Пажарнае дэпо» і «Рэмбыттэхніка» знаходзяцца на значнай адлегласці для жыхароў дамоў у раёне прыпынку «Аўташкола».
260 жыхароў горада падпісалі зварот і просяць улады захаваць прыпынак грамадскага транспарту «Аўташкола».
Прэс-служба кампаніі «За наш горад»