Маці і сын пілі піва, седзячы на дарозе, і ледзьве не трапілі пад колы таксі

Уражвае ўзрост парушальнікаў: жанчына мае 62 гады, яе сын — 36.

467_1.png


Выпадак адбыўся ў Брэсце ўначы, таму аматары экстрыму маглі элементарна трапіць пад колы аўто, якое б не паспела затармазіць. Супрацоўнікаў ДАІ выклікаў берасцейскі таксіст, які сам ледзве не наехаў на пару.
Апынулася, што парушальнікі — зусім не падлеткі. Маці мае 62 гады, яе сын — 36. Тэкст на алкаголь паказаў 1,1 праміле ў крыві жанчыны пенсійнага ўзросту. Мужчына ад тэсту адмовіўся.
Зараз парушальнікам пагражае штраф паводле ч. 2 арт 18.23 КоАП, таксісту супрацоўнікі ДАІ выказалі падзяку.
Паводле «Вечерний Брест»