У Беларусі прапанавалі прадаваць алкаголь з 21 года

У Беларусі прапанавалі павысіць узрост продажу алкаголю з 18 гадоў да 21 года. Пра гэтую ініцыятыву, як піша БЕЛТА, распавёў намеснік дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя Сяргей Осіпчык.

Фото: gorodkirov.ru

Фото: gorodkirov.ru

Ён адзначыў, што гэтае пытанне ўжо ўздымалася, і цяпер прапанова аб узняцці ўзросту забароны на продаж алкаголю па-ранейшаму актуальна.
Аднак тут узніклі складанасці. Напрыклад, любы можа задацца пытаннем: чаму ў 18 гадоў малады чалавек можа служыць у войску, а купляць спіртное яму забаронена?
Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя сумесна з МУС выступае за тое, каб абмежаваць рознічны продаж спіртнога ў вячэрні час. Яшчэ адна прапанова — вынесці алкагольныя аддзелы ў спецыялізаваныя крамы.
Паводле freesmi.by