За правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС?
Як стала вядома «Нашай Ніве», страціў пасаду начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар.

Георгій Яўчар
Як патлумачылі «Нашай Ніве» крыніцы, Яўчар зняты за «агулам незадавальняючую работу», але, маўляў, апошняй кропляў стаў ягоны крэатыў з відэа, на якім падлетак выбачаўся перад скульптурай гарадавога.
«Падлетак рэальна існаваў, але ідэя зрабіць з гэтага спектакль прыйшла менавіта прэс-сакратару. Гэтае відэа і наступныя рэакцыі раз'юшылі міністра Шуневіча», — сказалі крыніцы.
Сам Яўчар у размове з «Нашай Нівай» сказаў, што цяпер знаходзіцца ў адпачынку, пасля выхаду з якога будзе відаць, ці працягне ён службу ў МУС.
Цяпер ягоныя абавязкі выконвае Віктар Новікаў.
Начальнікам інфармацыйнага ўпраўлення Георгій Яўчар адпрацаваў трохі больш за паўгода.
nn.by