За суткі ў Беларусі выявілі 636 новых выпадкаў каронавірусу

За суткі ў Беларусі выяўлены 636 новых выпадкаў каронавірусу, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У цэлым колькасць пацыентаў з COVID-19 з пачатку пандэміі ўжо дасягнула 395075 чалавек.

photo_2021_05_15_13_59_18.jpg


Выпісаныя за дзень 706 чалавек. Ачунялымі лічацца 386088 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж пандэмія ўжо забрала жыцці 2861 чалавека.

У краіне зрабілі 6,343 млн тэстаў, у тым ліку 8086 за суткі.