Міністэрства аховы здароўя абвясціла 1178 выпадкаў каронавіруса за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1178 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Усяго, паводле афіцыйных дадзеных, у краіне выяўлена 393807 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаныя 1553 пацыенты. З пачатку пандэміі ачунялі 384933 чалавекі з дыягнаставаным раней COVID-19, піша REFORM.by.
Усяго зарэгістраваны 2841 смяротны выпадак. За мінулыя суткі памерлі 10 чалавек з COVID-19.
На сёння ў Беларусі праведзена 6 323 672 тэсты, з учорашняга дня выканана 19432 даследаванні.