Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 47 раёнах Беларусі

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць увядзенне і адмену абмежаванняў у сваім рэгіёне. Карта аператыўна абнаўляецца.

Фота greenbelarus.info

Фота greenbelarus.info

Больш за ўсё абмежаванняў у Мінскай вобласці (13 раёнаў) і Гомельскай (19 раёнаў).
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Для ліквідацыі лясных пажараў у Мінлясгаса маюцца 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 660 пунктаў супрацьпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўтамабіляў, больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1803 мотапомпы і 12,6 тысячы ранцавых апырсквальнікаў, больш за 1 тысячу глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінералізаваных палос. Для ранняга выяўлення лясных пажараў створана сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх звыш 530 абсталяваны сродкамі відэаназірання.
У Беларусі ўстанавілася анамальна гарачае надвор'е з тэмпературным фонам значна вышэй за кліматычную норму, што абумовіла павышэнне ўзроўню пажарнай небяспекі. Спякота захаваецца да канца тыдня. Будзе пераважна без ападкаў, магчымыя толькі невялікія дажджы лакальнага характару. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб'яўлены ў Беларусі на бліжэйшыя дні, 12-15 чэрвеня.
Паводле zviazda.by