Заблакаваны сайт KYKY.ORG і тэлеграм-канал рэдакцыі

Сайт KYKY.org 9 снежня стаў недаступны для некаторых карыстальнікаў

Аб праблемах паведамляюць у тым ліку абаненты Белтэлекам, пры спробе заходу на сайт яны бачаць наступнае паведамленне:
"Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
Рэдакцыя KYKY.org у сваім тэлеграм-канале выступіла з каментаром: "Такім чынам, рабяты, гэта ўсё ж адбылося — хоць і на некалькі месяцаў пазней, чым мы думалі. KYKY заблакаваны на тэрыторыі Беларусі па рашэнні Мінінфарма. Мы не сумуем, таму што ведаем: вы разбіраецеся ў ВПНах і сучасных трафіках лепш, чым дзяржаўныя міністэрствы — у блакаваннях. Мы працягнем працаваць, хай гэта і клапотная справа!»

ekranny_zdymak_z_2020_12_09_15_22_51.png


Таксама ў «чорны» спіс трапіла спасылка на тэлеграм-канал выдання.