Загадчыкі юрыдычнымі кансультацыямі будуць адсочваць сацсеткі адвакатаў і даваць ім указанні

Указанні загадчыкаў юрыдычнымі кансультацыямі цяпер будуць абавязковымі для адвакатаў. Гэта прапісана ў адпаведнай пастанове Мінюста, якая ўступае ў сілу адразу пасля апублікавання.

nepravilnye_tablichki_na_fasade_domov_povlekli_distsiplinarnuyu_otvetstvennost_1.jpg

Таксама загадчык юрыдычнай кансультацыяй будзе вызначаць парадак паведамлення адвакатамі аб сваім месцазнаходжанні ў межах рэжыму працы юрыдычнай кансультацыі і графіка дзяжурстваў.

Акрамя гэтага, загадчык будзе кантраляваць захаванне адвакатамі правілаў «прафесійнай этыкі» пры распаўсюдзе інфармацыі (у тым ліку з дапамогай каментароў, ацэнак) у сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце, вядзенні сацсетак.

У дадатак загадчыка будзе даводзіць да ведама адвакатаў інфармацыю аб выяўленых недахопах у іх працы, забяспечваць ліквідацыю гэтых недахопаў і выпрацоўваць адзіныя падыходы да арганізацыі адвакацкай дзейнасці.

Нагадаем, летась у Беларусі быў зменены закон аб адвакацкай дзейнасці. Адвакаты пазбавіліся права працаваць індывідуальна і ў складзе адвакацкіх бюро. Цяпер яны могуць працаваць толькі праз юрыдычныя кансультацыі.

Шэраг адвакатаў, якія абаранялі ў судах палітвязняў, пазбавілі ліцэнзій.

Усё гэта было зроблена паводле патрабавання Лукашэнкі, які загадаў: «Адвакатура павінна быць пад кантролем».