Жаночы марш сабраўся таксама ў Гродне
У ім удзельнічае некалькі дзясяткаў чалавек.

Каля 30 дзяўчат сабраліся каля гандлёвага цэнтра «Нёман» на вуліцы Савецкай. Яны спяваюць песні. Раней да дзяўчат падышлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія сказалі дзяўчатам, што «стаяць тут - незаконна» і сышлі ў прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Дзяўчыны скандуюць «садзеце дрэвы, а не людзей".



Жанчыны сарвалі маску з чалавека, які здымаў іх на камеру. Ппасля гэтага ціхар збег.