Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках неабыякавыя беларусы.
![ara_konkurs_7_20120424_1377036931.jpg ara_konkurs_7_20120424_1377036931.jpg](/img/v1/images/ara_konkurs_7_20120424_1377036931.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вучняў шукаюць у трэці клас Заслаўскай гімназіі. «Яшчэ крыху — і адзіны на ўвесь горад клас з беларускай мовай навучання можа знікнуць», — пішуць актывісты.
У гарадзенскую школу №34 пададзеная толькі адна заяўка ў беларускамоўны першы клас. Каб ён адкрыўся, патрэбна яшчэ 1−2 заяўкі.
Вы з Заслаўя або з Гародні? Хочаце, каб дзіця навучалася па-беларуску? Падайце заяўку ў клас з беларускай мовай навучання!