Затрымалі Іну Дабратвор, маці пяцярых дзяцей

Падчас нядзельных маршаў 29 лістапада затрыманая маці пяцярых дзяцей Іна Дабратвор. Яе ўзялі недалёка ад станцыі метро «Магілёўская», туды людзі прыйшлі з двароў збоку Байкальскай.

dabratvor_2yeq9.jpg


Іна працуе журналістам-фрылансерам, падчас шэсця рабіла здымкі. Цяпер яна знаходзіцца ў Заводскім РУУСе, пакуль этапавання на Акрэсціна ці ў Жодзіна не было, паведамляе «Наша Ніва».

Іна — жонка грамадскага актывіста і журналіста Іллі Дабратвора.

Усе дзеці Іны і Іллі Дабратвораў непаўналетнія.