Марш суседзяў у Мінску адбыўся 29 лістапада (фота, відэа)
Другі раз марш праходзіць у новым фармаце.
У апошнюю нядзелю лістапада ў Мінску адбываецца традыцыйны марш — гэтым разам Марш суседзяў. Гэта другі раз, калі марш праходзіць у новым фармаце: людзі збіраюцца ў сваіх дварах, на галоўных кропках раёна.
Перад пачаткам марша закрылі некалькі станцый метро, адключаны мабільны інтэрнэт.
16:20 У Ніны Багінскай сілавікі адабралі сцяг і зламалі драўляную палачку, а людзей, якія проста фатаграфаваліся побач – затрымалі.
16:05 а Уруччы ДАІ спыняе і правярае ау́тамабілі.На скрыжаванні вуліц Уручская і Астрашыцкай з машыны забралі двух хлапцоу́. Спачатку пасадзілі ў службовы ау́тамабіль ДАІ, затым перасадзілі у́ шэры мікрааўтобус. Праверылі багажнік. Дзяу́чыну-кіроу́цу не кранулі,.
16:00 Моманты марша
15:38 Калі сілавікі спрабуюць ганяць ва ўсю моц, у іх атрымліваецца кепска
15:30 Падчас маршу на Партызанскім праспэкце сілавікі затрымалі некалькі чалавек, аднаму зь іх так моцна ўдарылі па галаве, што мужчына ўпаў на асфальт, страціўшы прытомнасьць.
15:25 Усе станцыі метро працуюць.
Мінчукі тым часам працягваюць гуляць. Людзі вельмі радуюцца, калі сустракаюцца калоны.
15:20 У Зялёным Бары сілавікі спрабавалі зладзіць разгон. Людзям у твар распылілі газ і нават пачалі страляць. Але пратэстоўцы не разьбегліся, а крычалі на сілавікоў, пакуль тыя не з'ехалі.
Некалькі тысяч жыхароў Дамброўкі (Мінск) прайшлі шэсцем па вуліцы Жыновіча. Яны скандавалі на адрас Аляксандра Лукашэнкі "Ухадзі, крыса!".
Аўтамабілісты перашкаджалі перасоўванню сілавікоў у гэтым раёне: вуліцы вузкія, а перакрыццё вуліцы Прытыцкага з мэтай адсячы аўтамабілі ад іншага шэсця ў раёне метро Каменная Горка скіравала патокі транспарта на Ляшчынскага-Матусевіча.
14:40 Момант сустрэчы двух калон
ГЦ Dana Mall зачынілі на ўваход і выхад «з тэхнічных прычын», людзей не выпускаюць. У ГЦ Green «выпускаюць, але назад ўвайсьці нельга»
На Рафіева людзі выйшлі на дарогу
14:20 Нягледзячы на спробы сілавікоў разагнаць пратэстоўцаў, усё больш і больш людзей збіраюцца ў вялікія і малыя групы і калоны ў сваіх раёнах. Пакуль сілавікі ў адным месцы разганяюць калону — у іншым месцы сабралася іншая калона.
14:14 Яшчэ фота з маршаў
14:00 Паўтары тысячы чалавек сабраліся каля Універсама «Беларусь».
Калона выйшла на праезджую частку і пачала рухацца па Партызанскім праспекце. Каля офісу А1 (Партызанскі 58) спыніліся аўтобусы з амапаўцамі, людзі пабеглі хавацца ў двары.
Відавочцы паведамляюць пра затрыманні.
Ва Ўруччы сёньня паўторна (трэці раз!) затрымалі лекара-нэўроляга Руслана Бадамшына, паведамляюць «Белые халаты». Праваабаронцы «Вясны» называюць прозьвішчы ўжо 16 затрыманых
У Сокале карагод
Пад грукат барабанаў пратэстоўцы занялі курган на Паўднёвым Захадзе
Мітынгоўцы ў адным з раёнаў перакрылі рух транспарту. Прапускаюць толькі машыны хуткай дапамогі.
13:45 Неверагодныя кадры пратэстаў
13:40 Тысячы людзей, што сабраліся ў Фрунзенскім раёне сталіцы, скандуюць "Верым, можам, пераможам!"
Уручча
У Лошыцы, пасьля затрыманьняў, зноў сабраліся людзі. Скандуюць «Жыве Беларусь!»
13:33 Колькі трэба сілавікоў, каб зняць з чалавека сцяг?
13:30 Людзі акружылі бус і не давалі яму праехаць.
У выніку сілавікі ўжылі супраць людзей газ.
Уручча
13:20 Шмат людзей выйшла ў раёне Паўднёвы Захад. Сілавікоў тут таксама дастаткова, яны ездзяць кругом і пакуль назіраюць.
У раёне Гандлёвага цэнтру «Карона» на Аўтавазе (на вул. Кіжаватава) адбыўся разгон. На момант прыбыцця сілавікоў у калоне было калі 100 асобаў.
Людзі разбегліся па дварах.
Курасоўшчна. Каля 300 чалавек. Людзі, якія патрапілі пад разгон на вуліцы Кіжаватага, змаглі сабрацца зноўку. Да іх далучыліся іншыя жыхары. Разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі. Наперадзе калоны – вялікі сцяг Курасоўшчыны. У калоне ідзе знакаміты Ян Грыб, ён спявае «Пагоню», перадае наш карэспандэнт.
На Каменнай горцы сабраліся больш за тысячы чалавек. Калона рушыцца ад «Грына» у бок у метро.
Сілавікі са зброяй у раёне вуліцы Каліноўскага прачэсваюць двары.
Па Уруччу ідзе вялікая калона. Людзі крычаць «Далучайся», «Жыве Беларусь!». За дэманстрантамі паляцелі ДАІ, бусы ды два ау́тазакі.
Пачаліся затрыманні ля метро «Магілёўская».
На вуліцы Варанянскага ў Менску сілавікі разагналі людзей, але, як нам пішуць відавочцы, яны зноў зьбіраюцца ў калёну.
У раёне вуліцы Астрашыцкай сілавікі прыехалі разганяць людзей, яны кінуліся ў розныя бакі, двары. На відэа бачна, што ёсьць затрыманыя.
12:55 Ля кінатэатра "Беларусь" людзі стаяць у ланцугу ўздоўж дарогі
12:50 У Лошыцы пачаўся хапун. У іншых месцах Мінска людзей больш і больш.
12:30 Людзі працягваюць збірацца дварамі. Калоны ў Бараўлянах, Каменнай горцы, невялікая калона – каля 50 асобаў сфармавалася каля Больніцы хуткай дапамогі. Цяпер калона рухаецца па дварах, да яе далучаюцца новыя людзі.
За універмагам "Беларусь" на паўднёвым усходзе Мінска, дзе ў мінулую нядзелю збіраліся пратэстоўцы, ужо дзяжураць бусікі з сілавікамі.
Тое самае каля 25-й паліклінікі ў Малінаўцы.
12:25 Прыгожа!
12:20 Ля цырка зрабілі КПП
12:10 Плошча Дзяржаўнага сцяга, Палац Незалежнасці знаходзяцца пад аховай людзей у вайсковай форме.У тым жа раёне сканцэнтравана вайсковая тэхніка. На Стэле традыцыйна выстаўлена ачапленне, але сілавікоў, якія ахоўваюць Стэлу, не так шмат. У цэнтры Менску, насупраць КДБ, помнік Дзяржынскаму таксама ахоўваюць людзі ў зялёнай форме.
На Пушкінскай пачаліся затрыманні. Схапілі аднаго чалавека. Каля «Макдоналдсу» стаяць сілавікі і страляюць у людзей з пластмасавага дзіцячага пісталета палачкамі з прысоскамі. Цэляць у твар.
12:00 Людзі выходзяць