Марш суседзяў у гарадах Беларусі (фота, відэа)
Гарады выходзяць гуляць.

У нядзелю 29 лістапада ў Беларусі адбываецца Марш суседзяў. Гэта другі раз, калі нядзельны марш праходзіць у новым фармаце: збор суседзяў у дварах і супольнае рушанне далей.
У розных гарадах Беларусі людзі выходзяць на вуліцы групамі ад некалькіх чалавек да вялікай калоны.
Чысць

Лагойск
Смалявічы

Брэст
У Пінску людзі спрабавалі збірацца, мiлiцыя сочыць. Была спроба затрымаць мясцовага актывіста Алеся Рамановiча, але ён з братам маюць 1-ую групу інваліднасці
Горадня. У мікрараёне Вішнявец затрымалі як найменей 4 чалавекі. Туды прыйшла калёна з прыкладна 20 чалавек без сымболікі. Да іх пад'ехалі 3 мікрааўтобусы зь людзьмі ў масках, начальнік АМАПу Віктар Краўцэвіч і намесьнік начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму Віталь Стасюкевіч. Людзей захоплівалі ў тым ліку ў дварах сілавікі ў цывільным

У Бабруйску на плошчы Леніна сабралася каля 12 чалавек – без лозунгаў, сімволікі і г.д. Але доўга пастаяць ім не далі. Дзве інфагрупы міліцыянтаў, кожная з пяці чалавек, падыходзілі, здымалі і папярэджвалі аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Нават калі людзі разышліся на пары-тройкі, працягвалі падыходзіць, здымаць і папярэджваць
Баранавічы
Жодзіна

Сярод затрыманых у Жодзіне (Мінская вобласць) — 75-гадовая кандыдатка сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско.
Усяго ў Жодзіне затрымалі не менш за 12 чалавек. Усяго ў краіне затрыманых ізноў сотні
Іўе

Ліда

Наваполацк

Ракаў.

Дзяржынск.

Ратамка.

Заслаўе.
Фаніпаль.
