Затрымалі дзвюх рэдактарак партала TUT.BY — Ганну Калтыгіну і Галіну Уласік

Пра гэта паведамілі яе калегі. Падрабязнасця пакуль няма.

200295400536_22983.jpg

Сёння ў Мінску была затрыманая рэдактарка TUT.BY Ганна Калтыгіна. Ці звязана гэта з пратэстамі, пакуль невядома. Увогуле інфармацыя пра абставіны затрымання адсутнічае.

Таксама стала вядома аб затрыманні другой рэдактаркі TUT.BY — Галіны Уласік. Паведамляецца, што яна знаходзілася ў раёне плошчы Бангалор у адным з кафэ.

200116400040_492069.jpg