Затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і дзвюх журналістак выдання

Гэта не першае затрыманне журналістаў сёння. Раней былі схопленыя дзве рэдактаркі TUT.BY.

756008626881016.jpg

У раёне плошчы Бангалор затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і фатографку Надзею Бужан, піша «НН». Іх машыну спынілі даішнікі. Ягора спачатку павялі на размову, а пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак. Апошняе, што напісала Надзея: «Прынялі».

Пазней з'явіліся паведамленні аб затрыманні рэпарцёркі «НН» Кацярыны Карпіцкай.

Нагадаем, што на сёння анансаваліся акцыі пратэсту. З гэтай нагоды сілавікі ачапілі цэнтр Мінска. Найбольшая іх канцэтрацыя назіралася каля плошчы Бангалор, дзе мелася адбыцца галоўная акцыя.