Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча адпусцілі на волю

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.

m_f6gno.jpg

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча адпусцілі на волю. На яго склалі два пратаколы: за непадпарадкаваньне і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Ягора Марціновіча затрымалі 27 сакавіка ў Мінску. У суботні дзень у цэнтры горада меліся адбыцца акцыі пратэсту. Затрымана больш за 100 чалавек, у тым ліку затрымлівалі прадстаўнікоў СМІ.