Затрымалі журналіста «Прэсбола» Андрэя Ільеню
Андрэй Ільеня таксама быў каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі — і рабіў гэта па-беларуску.
![Андрэй Ільеня. Фота з сацсетак Андрэй Ільеня. Фота з сацсетак](/img/v1/images/andrej_ilenja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Ільеня. Фота з сацсетак
Пра затрыманне Андрэя Ільені паведаміў у сваім тэлеграм-канале спартовы аглядальнік Мікалай Іваноў.
Па яго словах, Ільеню затрымалі 14 верасня і арыштавалі на 10 сутак: «Журналіст "Прэсбола" Андрэй Ільеня цяпер на Акрэсціна. Затрыманы 14 верасня на 10 сутак».
За што быў затрыманы журналіст, пакуль не вядома.
Варта адзначыць, што Ільеня працуе таксама і каментатарам на матчах чэмпіянату Беларусі і каментуе спаборніцтвы на беларускай мове.
Паводле прэс-службы БАЖ