У Мінску затрымалі былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў канала АНТ
У Мінску сёння, 15 верасня, затрымалі экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў на канале АНТ Дзмітрыя Семчанку і яго жонку Юлію, паведамляе «З*ркало».
Юлія Семчанка
напісала ў сацсетках: «Нас сёння з Дзімам затрымалі. Я ўжо дома і без
сувязі, тэлефон забралі, заўтра ў мяне суд па адміністрацыйным артыкуле за
рэпост. Дзіму не адпусцілі».
За што менавіта затрымалі Дзмітрыя Семчанку, пакуль невядома.
Дзмітрый Семчанка сышоў з тэлеканала АНТ пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж года да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы 16 жніўня — у той час журналіст яшчэ працаваў на дзяржканале. За гэта суд прызначыў яму 15 сутак арышту.
Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмітрый Семчанка працаваў у PR-сферы.