Затрыманні на «Атланце». Сярод затрыманых — камерцыйны дырэктар прадпрыемства
Як паведамляюць некалькі крыніц «Новага Часу», на мінулым тыдні пасля ператрусаў былі затрыманыя кіраўнічыя супрацоўнікі ЗАТ «Атлант». Сярод іх — камерцыйны дырэктар Аляксандр Лянцкевіч і кіраўніца расійскага напрамку Марына Сазонава. Што ім інкрымінуюць — не вядома.
Атрымаць інфармацыю ад кіраўніцтва прадпрыемства не магчыма. Паведамляюць, што праз ператрус і затрыманне прайшоў таксама кіраўнік азіяцкага напрамку. Але цяпер ён дома пад падпіскай пра неразгалошванне.
Нагадаем, у студзені мінулага года Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым дырэктарам ЗАТ «Атлант» — Мінскага завода халадзільнікаў Дзмітрый Сакалоўскага.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «Атлант» яго «даўно напружваў»: «Калі я атрымаў інфармацыю, што ў вас з фінансамі несалодка (а вы ж займаліся фінансамі), я зразумеў, што, напэўна, з "Атлантам" трэба нешта рабіць. Я хачу, каб вы разумелі: "Атлант" — гэта дзяржаўнае прадпрыемства, каму б вы там гэтыя акцыі ні раздавалі».