Затрыманы падазраваны ў падпале машыны каля мінскага РУУС
Такая інфармацыя з'явілася ў суботу 15 студзеня ў тэлеграм-каналах.

Максім Селязнёў
Затрыманы мінчанін Максім Селязнёў. Яго падазраюць у падпале машыны каля РУУС. Паводле некаторай інфармацыі, сілавікі збіраюцца затрымаць у бліжэйшыя суткі і іншых людзей, якія маюць дачыненне да Максіма.