Затрыманыя 5 чалавек, сёння суды

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс яшчэ траіх высвятляецца.



zatrymanni_000.jpg

Вядома, што былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства”  і 12 кастрычніка адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Акрамя таго, як паведамляюць назіральнікі, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага, аднак хлопца адпусцілі.

spring96.org