Зберагчы папуляцыю: 2016 год абвешчаны Годам выдры

Міжнародны фонд выжывання выдры з дапамогай шэрагу мерапрыемстваў спрабуе прыцягнуць у гэтым тэматычным годзе ўвагу да небяспекі існавання віда на планеце.



otter.jpg

Фота з сайта greenbelarus.info

Рачная выдра (Lutra lutra L.) — гэта высакародны і прыгожы паўводны звер, якога трэба абавязкова захаваць у дзікай прыродзе. Больш за тое, гэта вельмі цудоўны  флагавы, покрыўны і індыкатары від для захавання водных экасістэм.

otter2.jpg

Выдра шырока распаўсюджана на большай частцы Еўразіі і на паўночным захадзе Афрыкі. Больш за трэць плошчы яе арэала знаходзіцца ў Расіі. Пад уплывам дзейнасьці чалавека выдра знікла або стала вельмі рэдкай нават у некаторых краінах Еўропы. Гэты драпежнік унесены ў рэгіянальныя ныя Чырвоныя кнігі 48 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, а падвід каўказская выдра — у Чырвоную кнігу Расіі. У Чырвоным спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды (IUCN) від мае катэгорыю NT (блізкі да небяспенага становішча).

otter4.png

Арэал пражывання выдры

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, выдра прыносіць карысць рыбнай гаспадарцы, вылоўліваючы у першую чаргу малакаштоўных, пустазельных, а таксама хворых ды непаўнавартасных рыб.

І ўсё ж яна эксплуатуецца для камерцыйнай выгады і ў некаторых месцах, дзе на яе палююць, блізкая да знікнення. Асяродак яе рассялення руйнуецца, а кармавыя рэсурсы вычарпаны. Выдры часта гінуць і пад коламі аўтамабіляў на дарогах.

Самай вялікай праблемай на сённяшні момант з’яўляецца адсутнасць разумення небяспекі для існавання выдраў. Таму Міжнародны фонд выжывання выдры (IOSF) аб’явіў 2016 год Годам выдры. Арганізацыя прапануе нават шэраг канкрэтных дзеянняў па дапамозе гэтаму віду драпежнікаў, сярод іх ёсць нават магчымасць забраць сабе выдру для хатняга пражывання.

otter3.jpg

Для атрымання дадатковай інфармацыі зайдзіце на сайт арганізацыі IOSF  або лістуйце на enquiries@otter.org. На рускай мове можна звяртацца на адмысловы сайт. greenbelarus.info