Змянілася месца развітання са Станіславам Шушкевічам
Развітанне са спачылым першым кіраўніком незалежнай Беларусі адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9), паведамляе catholic.by. Раней развітанне са Станіславам Шушкевічам планавалася ў Чырвоным касёле на плошчы Незалежнасці.

Станіслаў Шушкевіч памёр ўначы 4 траўня. Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў.