«Жоўтае» папярэджанне: у Беларусі сёння — навальніцы і моцны вецер
Удзень 30 красавіка сіноптыкі абяцаюць навальніцы, залевы і ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў на секунду. Абвешчана «жоўтае» метэаралагічнае папярэджанне, паведамляе www.gismeteo.by.
Нагадваем асноўныя правілы паводзінаў у выпадку ўзмацнення ветру:
—усе вокны дамоў шчыльна зачыніць, прыбраць з гаўбцоў і лоджый прадметы, якія могуць зваліцца на вуліцу;
— калі вы апынуліся на вуліцы, то трымацца далей ад рэкламных шчытоў, ліній электраперадачы, дрэў;
— у выпадку моцнага ветру схавацца ў бліжэйшым будынку ці натуральным сховішчы. Пазбягаць знаходжання паблізу ад вялікіх дрэў, асабліва таполяў, а таксама не паркавання побач з імі аўтатранспарту.