Журналістам «СБ», які апублікаваў лісты Гайдукова, зоймецца міліцыя

Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот «Цэнтра прававой трансфармацыі» адносна разгалошвання журналістам «СБ.Беларусь сегодня» таямніцы судовага следства.



sb.jpg

23 жніўня асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі» накіравала ў пракуратуру афіцыйны зварот з патрабаваннем правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням аднаго з аўтараў газеты «СБ.Беларусь сегодня» Ігара Доліна, які размясціў у № 155 і № 156 лісты асуджанага віцебскага актывіста Андрэя Гайдукова.
Лісты, апублікаваныя ў «СБ.Беларусь сегодня», з’яўляліся матэрыяламі крымінальнай справы, якая слухалася ў Віцебску ў закрытым рэжыме. На момант публікацыі лістоў прысуд у дачыненні да Андрэя Гайдукова яшчэ не ўступіў у законную сілу.
Цяпер разабрацца ў законнасці разгалошвання гэтых матэрыялаў павінна Упраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна Мінска.
baj.by