ЗВР у студзені ўсохлі на $ 265 млн — гэта двухгадовы мінімум
Паводле звестак Нацыянальнага банка Беларусі золатавалютныя рэзервы краіны ў студзені 2021-га ўсохлі яшчэ на $ 265 млн — і абнавілі мінімум за апошнія два гады.
![nlntkzfwv0scip_hn4dl4aat5p6l_kff.jpg nlntkzfwv0scip_hn4dl4aat5p6l_kff.jpg](/img/v1/images/nlntkzfwv0scip_hn4dl4aat5p6l_kff.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Myfin.by паказвае, як змянялася сума ЗВР Беларусі з пачатку мінулага года.
Паводле Нацбанка, падзенне ЗВР да $ 7,2 млрд адбылося з-за значных выплат па знешніх абавязках у студзені 2021-га — $410,6 мільёна. Падзенне было згладжанае паступленнем валюты ў бюджэт ад продажу Міністэрствам фінансаў валютных аблігацый. Але гэта яшчэ не мяжа. На пачатак 2022 года Нацбанкам запланавана падзенне ЗВР да $ 6 млрд.
![Інфаграфіка: Myfin.by Інфаграфіка: Myfin.by](/img/v1/images/kdhmsv13fmi_johlmbdn1zfbfuso6c3i.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інфаграфіка: Myfin.by
Нагадаем, самага нізкага значэння ў 2020 годзе ЗВР дасягалі 1 кастрычніка, калі апусціліся да $7321,4 млн. Але пасля атрымання расійскага крэдыту рэзервы пачалі расці. ЗВР неабходныя для згладжвання ваганняў курсу нацыянальнай валюты і гарантыі выплат па знешніх абавязках.
Які ўзровень ЗВР для краіны лічыцца дастатковым?
Паводле традыцыйных ацэнак эканамістаў, аб'ём ЗВР павінен складаць 3–5 месячных аб'ёмаў імпарту. Паводле аператыўных звестак Белстата, у снежні 2020-га аб'ём імпарту склаў $3533 млн, што складае 2 сумы ЗВР і не дацягвае да ніжняй мяжы дастатковасці.
Яшчэ адзін крытэр ацэнкі ЗВР: іх аб'ём не павінен перавышаць знешні дзярждоўг краіны. Паводлеадзеных Мінфіна знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2021 дасягнуў $ 18,6 млрд, што перавышае аб'ём ЗВР у 2,6 разы.
Як можна заўважыць, па гэтым крытэрам ЗВР Беларусі не з'яўляюцца дастатковымі.