Жыхар Гарадзенскай вобласці павесіў сабаку

Мужчына з вёскі Грандзічы палічыў, што сабака паводзіць сябе агрэсіўна

sabaka_6.jpg

Ілюстратыўнае фота
Выпадак адбыўся некалькі дзён таму, паведамляе Вячэрні Гродна. Мужчына выйшаў у двор, дзе бегаў ягоны пёс. Ён палічыў што яна "пачала весці сябе агрэсіўна і прадстаўляла небяспеку". Аднак ён не стаў нікуды звяртацца з гэтай нагоды, а замест гэтага спаймаў жывёлу і павесіў яе на дрэве. Праз некалькі дзён сабаку знайшлі мясцовыя жыхары і з'явіліся ў міліцыю. Мужчыну знайшлі — яму пагражае да года пазбаўлення волі па арт 333\1 КК РБ.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, па гэтым факце праводзіцца праверка.