Жыхар Магілёва пратараніў і перакуліў міліцэйскі аўтазак
У Магілёве ў выніку дарожна-транспартнага здарэння перакуліўся міліцэйскі аўтазак, піша Белсат са спасылкай на тэлеграм-канал МУС РБ.
Паводле яе, 20 ліпеня каля 00:20 27-гадовы жыхар Магілёва на аўтамабілі «Porsche Cayenne», рухаючыся па другаснай дарозе, не прапусціў аўтамабіль для канваявання «МАЗ», што стала прычынай ДТЗ.
У выніку аварыі грузавік аўтазак, абедзве машыны былі пашкоджаныя. Тым не менш, пацярпелых няма, абодва кіроўцы былі цвярозыя.
Праверку гэтага факту ладзіць УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкаму.