Жыхар Полаччыны напісаў у сацсетках пост пра тэракт, паспрачаўшыся з расіянамі
Жыхар Полацкага раёна зрабіў у сацсетцы "Вконтакте" пост пра тэракт. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Здарэнне адбылося 1 траўня. 35-гадовы жыхар пасёлка Ветрына паспрачаўся з сябрамі-расіянамі, якія адпачывалі па суседстве, наконт працы беларускай міліцыі. Каб высветліць, хто мае рацыю, беларус абнародаваў у сацсетцы "Вконтакте" пост "Я рыхтаваў бомбу! Будзе тэракт у Полацку. У манежы!".
Пра гэты запіс у міліцыю паведаміла пабочная жыхарка Полацка. Яна пра падазроны запіс у сацсетцы даведалася ад знаёмага жыхара расійскага Мурманска. Аўтара запісу міліцыянты затрымалі праз некалькі гадзін пасля паведамлення. На яго пачалі крымінальную справу.
Дарэчы, супрацоўнікі сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5530 правялі абследаванне гандлёвага цэнтра "Манеж" у Полацку.
Паводле euroradio.fm