Выбухі ў Кабуле: колькасць загінуўшых рэзка павялічылася

Два выбухі прагрымелі ў Кабуле ў панядзелак раніцай. Заяўляюць пра 21 загінулага і 27 параненых. Адзін з выбухаў быў накіраваны на журналістаў.

2145445.jpg

Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр ад падвойнага тэракту ў сталіцы Афганістана павялічылася ў тры разы. Таксама павялічылася колькасць пацярпелых.

Колькасць загінуўшых у выніку двух выбухаў у Кабуле ў панядзелак раніцай павялічылася да 29 чалавек, сярод іх 8 журналістаў, яшчэ 27 атрымалі раненні, паведамляе тэлеканал 1TV са спасылкай на міністэрства аховы здароўя краіны.

Выбухі прагрымелі ў раёне, дзе знаходзяцца прадстаўніцтвы замежных краінаў, а таксама афганская выведка. Паводле AFP, адзін з выбухаў быў накіраваны на журналістаў.

Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) узяла на сябе адказнасць за выбухі, якія прагрымелі ў панядзелак у Кабуле, паведамляе ТАСС.

Як паведамляла агенцтва “Пажвак”, сярод загінулых і пацярпелых у выніку другога выбуху ёсць журналісты тэлеканалаў TOLOnews, 1TV і Al Jazeera і прадстаўнікі іншых СМІ. Agence France-Presse (AFP) паведаміла пра гібель фатографа Ша Мараі.

Па дадзеных тэлеканала TOLOnews, першы выбух адбыўся каля 08:00 раніцы па мясцовым часе (06:30 паводле мінскага часу), яго ажыццявіў тэрарыст-смяротнік на матацыкле. Другі выбух прагрымеў у тым жа раёне праз 20 хвілін, калі на месца інцыдэнту прыбылі супрацоўнікі экстранных службаў і журналісты.

«Ша Мараі загінуў у выніку выбуху, які быў накіраваны на групу журналістаў. Яны прыехалі на месца тэракту ў сталіцы Афганістану», — паведамляе агенцтва AFP.

Стала вядома, што ў выніку выбухаў загінулі двое журналістаў Радыё Свабода. Інфармацыйнае агенцтва France Press паведаміла аб гібелі свайго фатографа. 

Паводле korrespondent.net, belsat.eu, tass.ru