Жыхара Плошчы Перамен Латыпава больш не абвінавачваюць у тым, што хацеў «атруціць сілавікоў»

Сцяпан Латыпаў — адзін з лідараў «Плошчы Перамен». Яго затрымалі за тое, што прасіў прадставіцца невядомых у масках, якія знішчалі выяву дыджэяў.

Затрыманне Сцяпана Латыпава, фота tut.by

Затрыманне Сцяпана Латыпава, фота tut.by

Тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Караеў расказваў, што Сцяпан увозіў у Беларусь небяспечныя хімікаты, якімі хацеў атруціць міліцыянтаў. Латыпава падазравалі па артыкуле 293 КК — «Масавыя беспарадкі».
Але цяпер СК расказаў, што ў выніку інкрымінуецца Латыпаву.
Паводле звестак ведамства, Латыпаў арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэснага характару на фасады будынкаў і збудаванняў.
Адзначаецца, што з удзельнікамі чата мужчына стварыў майстэрні па вырабе «пратэснай сімволікі», у тым ліку сцягоў. Паведамляецца, што ён інфармаваў «адміністратараў радыкальных і экстрэмісцкіх Telegram-каналаў з дапамогай чат-бота аб створаным ім дваровым аб'яднанні і агітаваў іншых асоб да стварэння падобнага на тэрыторыі іншых раёнаў Мінска, што ў канчатковым выніку пацягнула арганізацыю такіх».
Таксама СК паведамляе, што з красавіка 2019 года па верасень 2020 года Латыпаў пад выглядам ажыццяўлення законнай дзейнасці, шляхам падману і ўвядзення ў зман завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асоб больш чым на 123 тысячы рублёў.
Калі коратка, то ён абяцаў выводзіць баршчэўнік дарагім рэчывам, а насамрэч выкарыстоўваў таннае.
Пра планы атруціць міліцыянтаў няма ні слова.
nn.by