Жыхарку Ждановічаў аштрафавалі на 4800 рублёў за пяць сэрцайкаў у ліфце і надпіс «Жыве Беларусь»
У Мінскім раённым судзе 1 лютага за малюнкі сэрцайкаў і надпіс «Жыве Беларусь» на плафоне асвятлення ў ліфце асудзілі 52-гадовую мінчанку Наталлю Сляпцову.
Як узгадваюць праваабаронцы, вясной мінулага года яе за гэта арыштоўвалі на 22 дні, але потым яшчэ ўзбудзілі крымінальную справу за «злоснае хуліганства» і змясцілі пад хатні арышт на тры месяцы.
У судзе артыкул змянілі на больш мяккі — арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Псаванне маёмасці»).
Каб вылічыць таго, хто пакідае пратэсныя надпісы і малюнкі, сілавікі ўсталявалі відэакамеру ў плафоне ў ліфце.
Пратэсныя надпісы па ўласнай ініцыятыве адмывала суседка, якая на судзе задалася пытаннем: «Яны неверагодныя, а суседзі тады хто?» У выніку суддзя Алена Новікава прызначыла Наталлі Сляпцовай вялічэзны штраф — 150 базавых велічынь, альбо 4800 рублёў.