Жыхары вуліцы Дворышчы ідуць у Мінгарвыканкам

Замест прыватных дамоў на вуліцы Дворычы ў Мінску плануецца пабудаваць спартыўна-рэкрэацыйны цэнтр. Пад лістом пратэсту супраць гэтай будоўлі падпісаліся практычна ўсе жыхары вуліцы

1498222282_detalnyy_plan_chizhovka_mal.jpg

У Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект дэталёвага планавання тэрыторыі, якая ўваходзіць у абодва раёны і знаходзіцца ў межах вул. Малініна — вул. Крупскай — вул. Ташкенцкая — вул. Галадзеда — паўднёвая і паўднёва-заходняя мяжа ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 130 ЛР.

Паводле яго, у прыватнасці, плануецца размяшчэнне спартыўна-рэкрэацыйнага цэнтра на месцы зносімай існуючай сядзібнай забудовы, размешчанай па вуліцы Дворышчы.

Разам з тым жыхары вуліцы выступаюць супраць зносу іх дамаў. Пад адпаведным зваротам падпісаліся практычна ўсе жыхары Дворышчы.

У сувязі з тым, што 27 чэрвеня заканчваецца час, адведзены на грамадскае абмеркаванне, яны збіраюцца ісці на прыём да старшыні Мінгарвыканкаму Андрэя Шорца, каб перадаць яму калектыўны зварот і выказаць свой пратэст супраць зносу. Арганізаваў сустрэчу жыхар вуліцы, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Папраўка.

Удзел у сустрэчы з кіраўніком горада, якая адбудзецца а 12:00 26 чэрвеня, плануюць узяць дзясяткі жыхароў вуліцы Дворышчы. 

bchd.info