Мінск трапіў у спіс самых танных гарадоў свету для турыстаў
Рэйтынг апублікавала кансалтынгавая кампанія Mercer Human Resource.

Фота: Белта
Разам з беларускай сталіцай там апынуліся такія гарады, як Бішкек, Тбілісі, Сараева, Карачы, Туніс, Скоп'е, Віндхуку (Намібія), Монтерей (Мексіка). А вось самымі дарагімі гарадамі свету лічацца Луанда (сталіца Анголы), Ганконг, Токіо, Цюрых і Сінгапур. З еўрапейскіх гарадоў у першую дзясятку самых дарагіх гарадоў свету таксама трапіла Жэнева.
Даследаванне штогод праводзіцца ў 200 краінах свету. Яго аўтары вывучаюць цэны на тавары і паслугі, кошт арэнды жылля.
Паводле euroradio.fm