«InformNapalm»: экс-байцы «Беркута» служаць у беларускай міліцыі
Некаторыя экс-байцы спецыяльнага падраздзялення МУС Украіны «Беркут» служаць у беларуская міліцыі і ўдзельнічаюць у пераследзе апазіцыйных актывістаў — да такіх высноваў прыйшлі даследчыкі суполкі InformNapalm.
Паводле InformNapalm, байцы нікалаеўскага падраздзялення «Беркута», якія ўдзельнічалі ў баях на Майдане ў 2013-2014 гг., знайшлі прытулак у Беларусі і пайшлі на працу ў беларускія праваахоўныя органы.
Найбольш доказаў актывісты сабралі наконт 28-гадовага Мікалая Стагарняка.
13 сакавіка 2017 году Стагарняк выступаў сведкам на судзе над анархістам Вячаславам Касінеравым, а 16 сакавіка сведчыў супраць удзельніка «Маршу недармаедаў» Зміцера Мітрашэўскага (абодва ў выніку атрымалі па 15 содняў арышту). На судзе Стагарняк фігураваў як супрацоўнік беларускага АМАПу.
InformNapalm падазрае, што яшчэ два экс-байца «Беркута» — Сяргей Гаўрыляк і Сяргей Панасенка — таксама працуюць цяпер у праваахоўных органах Беларусі. Але ў адрозненні ад Стагарняка ў адносінах да іх доказы актывістаў не такія адназначныя.
Цалкам расследаванне InformNapalm тут.
Паводле belsat.eu