Жывае бібліятэка чакае вас у Берасці
17 кастрычніка з 13.00 да 17.00 у Берасьці ў New York Coffee (скрыжаваньне бул. Касманаўтаў і Пушкінскай, д.40) пройдзе “Жывая бібліятэка” — мерапрыемства, дзе замест звыклых “кнігаў” выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытаньні. Жывая бібліятэка ладзіцца МПГ “Студэнцкая Рада” і пройдзе ў фармаце міжнароднай мэтадалёгіі Human Library.

На Жывой бібліятэцы існуе 3 ролі: Кніга, Чытач і Бібліятэкар. “Кніга” — чалавек, які валодае якой-небудзь ідэнтычнасьцю, чымсьці адрозьніваецца ад большасьці вакол (у
дадзеным выпадку — прыналежыць да іншай нацыянальнасьці); “Чытач” — удзельнік мерапрыемства; “Бібліятэкар” — арганізатар мерапрыемства,
які кантралюе працэс, адказвае на любыя пытаньні й гатовы дапамагчы.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.