«Жывемабіль дабраўся да Украіны!» Беларусы Нідэрландаў прывезлі ўкраінцам гуманітарную дапамогу

Беларуская дыяспара даставіла ва Украіну гуманітарную дапамогу, набытую на ахвяраванні беларусаў. Галоўнае ў «канвоі салідарнасці» — пяць машын хуткай дапамогі. Пра акцыю падтрымкі ўкраінцаў, якія змагаюцца за сваю радзіму, расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуска Дар'я Слабчанка.

275993955_10157970077425738_892012720443053926_n.jpg

«Сябры! Нарэшце мы можам падзяліцца гэтымі прыгожымі фота! — напісала Дар'я Слабчанка. — Жывемабіль, які набылі пры дапамозе ахвяраванняў нашай дыяспары, дабраўся да Украіны. Усяго ў канвоі было пяць машынаў хуткай дапамогі. Яны былі цалкам загружаныя медычнай і гуманітарнай дапамогай».

Таксама яна адзначыла, што патрэба ў машынах хуткай дапамогі ва Украіне зараз вельмі вялікая. Адмыслова для іх закупкі і транспарціроўкі створаная фундацыя, дзе кожны можа зрабіць свой унёсак у справу міру.


276227320_10157970077340738_9149350920331226594_n.jpg