2017-ы — Год італьянскай культуры ў Беларусі

Пра Год італьянскай культуры на прэс-канферэнцыі журналістам распавялі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў і Амбасадар Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі.

www.kursy-italyanskogo.ru

www.kursy-italyanskogo.ru

На рэпліку журналістаў, што “год культуры ж ужо скончыўся”, Барыс Святлоў адказаў: “Год культуры не скончыўся мінулым годам. І ён будзе працягвацца роўна столькі, колькі будзе існаваць Беларусь”.

Ініцыятыва правядзення Года італьянскай культуры ў Беларусі мае асаблівую прычыну з’яўлення. Менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 25 гадоў усталяванню дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Італіяй. Пасол Італіі звярнуў увагу журналістаў на лагатып, што быў зроблены спецыяльна да падзеі. Ён сімвалізуе сяброўства дзвюх краін. Таксама ў ім можна прачытаць і тое, што толькі праз традыцыю і пазнанне ўласнай спадчыны можна зразумець рэчаіснасць, у якой жыве чалавек.

Пасол Італіі заверыў, што праграма Года культуры ўжо распрацавана і налічвае больш за трыццаць мерапрыемстваў. “Мэта правядзення Года італьянскай культуры ў Беларусі — гэта не толькі наладжванне стасункаў паміж нашымі краінамі, але і прыцягненні ўвагі да культурных мерапрыемстваў шырокай публікі”, — падсумаваў Стэфана Б’янкі.



pres_kanfa__1__logo.jpg


Сярод буйных падзей, якія плануецца правесці ў Год Італьянскай культуры, можна адзначыць Міжнародны кніжны кірмаш, які пройдзе ўжо ў лютым. Двойчы на год плануецца правесці традыцыйны тыдзень італьянскай моды. У другі раз будзе праведзены тыдзень італьянскай кухні і ў сямнаццаты раз — тыдзень італьянскай мовы. У чэрвені плануецца выступ знамяносцаў з Губіа, таксама чакаецца сумесны фестываль вулічных тэатраў і некалькі кінапаказаў.

Не абмінула беларуска-італьянскае супрацоўніцтва і 500-годзе беларускага кнігавыдавецтва. У жніўні запланаваная выстава кніг “Францыск Скарына і яго эпоха”. Стэфана Б’янкі адзначыў Скарыну як фігуру, якая аб’ядноўвае абедзве краіны: “Скарына — сімвал Беларусі, да таго ж ён меў дачыненне і да Італіі. Мы адкрыты для падтрымкі і іншых праектаў, якія звязаны са Скарынам, таму звяртайцеся і прапаноўвайце свае ідэі”.

На жаль, у Італіі Беларусь не праводзіць сёлета Год беларускай культуры. Міністр культуры патлумачыў гэты тым, што Год беларускай культуры праходзіць зараз у такіх краінах, як Індыя, Кітай, Ізраіль, Шры-Ланка… Беларуская культура наведае Італію пазней.