25 студзеня — прэм’ера «Калыханкі з месячыкам» на словы Кастуся Севярынца
Дзіцячы YouTube-канал «Бэйбус» ладзіць прэм'еру Новай Калыханкі для Новай Беларусі на словы паэта Кастуся Севярынца.
![269590742_138912751910936_8356953178803282658_n.jpg 269590742_138912751910936_8356953178803282658_n.jpg](/img/v1/images/269590742_138912751910936_8356953178803282658_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пісьменнік, журналіст Кастусь Севярынец напісаў гэты верш для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны. Сёння вядомая даследчыца, Ганна Севярынец падзялілася гэтым сямейным скарбам з праектам «Бэйбус».
Напісаць музыку і выканаць песню запрасілі вядомы беларускі гурт VAL. У Леры Грыбусавай і Улада Фраймана атрымаўся твор, поўны пяшчоты, цеплыні і мяккасці. Падаецца, менавіта такой і мусіць быць наша калыханка.
«Мы вельмі хочам, каб мелодыю "Калыханкі з месячыкам" падхапіла кожная матуля, і кожны вечар пад гукі і словы новай люляйкі салодка і спакойна засыналі маленькія беларусікі. Будзем вельмі шчаслівыя праспяваць нашу новую Калыханку разам з вамі!» — пішуць аўтары «Бэйбуса».
Прэм'ера «Калыханкі з месячыкам» адбудзецца 25 студзеня а 20.00 на YouTube-канале «Бэйбус»: