25 верасня СБП узнагародзіць пераможцаў літаратурнага конкурсу "Экслібрыс"
25 верасня (чацвер) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў літаратурнага конкурса "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава.

Нагадаем, гэты конкурс — для маладых літаратараў: пісьменнікаў, літаратурных крытыкаў і перакладчыкаў, не старэйшых за 35 гадоў. Да ўдзелу ў ім прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову.
У гэтым годзе пераможцамі сталі Крысціна Бандурына, Антон Рудак, Ганна Севярынец, Хведар Сумкін, Аляксей Шэін.
Прызы ўручаць прадстаўнікі кампаніі Prestigio, грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!", газеты "Наша Ніва".
А ад сёння, 22 верасня, СБП пачне публікацыю твораў фіналістаў на сайце арганізацыі lit-bel.org. Сачыце за абнаўленнямі!
Месца: Крэатыўная прастора ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58, корпус 6).
Пачатак у 18.30. Уваход - вольны.
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”