Абвешчаны шорт-ліст «Глінянага Вялеса»

Пісьменнік Алесь Аркуш абвясціў шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2013 год. У яго ўвашлі шэсць выданняў.



hliniany_vialies.jpg

Паэзія прадстаўлена толькі адной кнігай: зборнікам Эдуарда Акуліна «Святая ноч».
Астатнія пяць прэтэндэнтаў прадстаўлены празаічнымі творамі. Гэта «Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі, раман «Мімікрыя» Аляксандра І. Бацкеля, «Паэзія прозы» Віктара Сазонава і «Багун» Вінцэся Мудрова.
«Гліняны Вялес» быў заснаваны ў 1993 годзе сябрамі «Таварыства вольных літаратараў». Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Мінулым пераможцам стаў пісьменнік Сяргей Рублеўскі за кнігу «Паспець надыхацца».
nn.by