Ад паэзіі да рэпа і панк-рока: у Мінску прайшоў «Файны фэст» (фотарэпартаж)
Вечар 19 сакавіка ў бары «ДК можна назваць і вечарам паэзіі і музычным фестывалем — тут адбыўся «Файны фэст». Як гэта было, глядзіце самі.
Імпрэза распачалася каля 19:30 конкурсам «Хто назаве больш беларускіх музычных выканаўцаў». Гучалі такія вядомыя гурты, як «Brutto», «Trubetskoy», «Akute», «N.R.M.», так і больш андэграўндныя, як «Pawa» ці «Тлушч». Пераможца атрымала дыск ужо не існуючага гурта «Ляпис Трубецкой».

«Хто назаве больш беларускіх музычных выканаўцаў»

Вядоўца вечара Аляксей Сапрыкін
Затым на сцэну выйшаў літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі. Севярын распавядаў гісторыі са свайго жыцця ў стылі Stand up, а таксама чытаў вершы са свайго планшэта.

Другім жа на сцэне «ДК» выступіў саліст гурта «TonqiXod» і паэт Уладзь Лянкевіч. На фэсце ён чытаў выключна свае вершы.

Маладога лірыка змяніў пісменнік Алесь Плотка, які перад сваім выступам узнагародзіў пераможцаў конкурсу на тэму гендарных праблемаў «Тыдзень Viersnica». Першая месца ўзяла маладая актывістка Юлія Швабовіч.

Пасля вершаў Алеся распачалася музычная частка. Адрываў яе рэпер Zeman. Адну з песень ён спеў з Вожыкам часткова на ўкраінскай мове.

У перапынку прайшоў невялічкі конкурс, дзе ўсе жадаючыя маглі прачытаць гісторыі Севярына Квяткоўскага.

Конкурс "Гісторыя Севярына"
Сканчвала літаратурную частку Віка Трэнас, адзін з яе вершаў быў прысвечаны падзеям ва Украіне.

Хэдлайнерам «Файнага фэсту» аказаўся рок-гурт «Amaroka». Калектыў даволі даўно не даваў канцэрты ў Беларусі. Падчас выступу гучалі як і старыя, так і зусім новыя песні. Наведвальнікі пусціліся танчыць і стварылася атмасфера сапраўднага рок-канцэрта нават у даволі невялікім «ДК».

Юлія Швабовіч

"Вожык"

