Адкрылася выстава аўтарскага шкла і фатаграфіі
Выстава дэмансртруецца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Мінска. Па словах мастацтвазнаўцы Кацярыны Янкоўскай, на выставе з калекцыі музея прадстаўлены арт-аб'екты, якія вызначаюць імкненне мастакоў да стылістычнага абстрактнага абагульнення і ўзаемадзеяння са знешнем асяроддзем.

Сярод экспануемых прац — пластычныя формы заслужанага мастака Расіі, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, прафесара Барыса Фёдарава, мастака і выкладчыка кафедры мастацкага шкла з Латвіі Ініты Эмане, сябраў Беларускага саюза мастакоў Вольгі Сазыкінай і Алены Атрашкевіч.
У іх працах прысутнічае скульптурна-пластычная трактоўка асобных формаў, вялікае месца надаецца святлаценявай мадэліроўцы, рэльефу, матавай пляме, абагульнёнасці і лаканізму. Майстры выкарыстоўваюць розныя тэхнікі вырабу шкла, у тым ліку ціхадутае выдзіманне, ліццё, гутную работу і маліраванне. Гэтыя сродкі апрацоўкі шкла даволі працаёмкія, патрабуюць вялікай мастацкай інтуіцыі ў вызначэнні памераў і знаходжанні каляровых вырашэнняў.
Тэму працягвае эксперыментальная серыя фатаграфій Валянціны Сідаравай “Майстэрня”, што дэманструе сувязь з выставай мастацкага шкла праз фрагментарнасць, асацыятыўнасць і вылучэнне святла, якое адыгрывае вядучую ролю ў стварэнні абстрактнага вобразу.
Фота аўтара




