Агучаны пераможцы прэміі Experty.by (фота)
У мінскім клубе «THT rock club» 22 сакавіка ўзнагародзілі пераможцаў музычнай прэміі паводле партала Experty.by.

Петля пристрастия
Сёлета ў 11 намінацыях змагаліся 29 музычных альбомаў.
Адкрываў цырымонію гурт Nebulae Come Sweet. Музыкі былі ўзнагароджаны ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» за кружэлку «It Is Not The Night That Covers You».

Nebulae Come Sweet
Прэмію ў намінацыі «Лепшы індзі-поп/элекронны альбом» прысудзілі гурту Shuma за дыск «Сонца».
На гэты раз экспертнае журы зладзіла намінацыю «Лепшы поп-альбом», у якой пераможцам стаў альбом «Import» гурта IOWA.
Прэмію ў катэгорыі «Лепшы фолк-альбом» другі раз запар атрымала Shuma за музычны зборнік «Сонца».

Руся
«Лепшы рок-альбом» дастаўся гурту «Петля пристрастия» за альбом «Мода и облака».
Узганароду ў намінацыі «Лепшы беларускамоўны альбом» — а гэта мінімум 70% кампазіцый кружэлкі на беларускай мове — атрымаў Лявон Вольскі за сваю двухбаковую «Псіхасаматыку».

Максім Жбанкоў
Лёс астатніх 4 прэмій вырашала журы паасобку. Тут зноў барацьба ішла ў асноўным паміж лепшымі рок- і фолк-альбомамі:
«Прыз штатных экспертаў» — «Петля пристрастия» «Мода и облака». «Прыз народных экспертаў» — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка». «Прыз замежных экспертаў» — Shuma «Сонца». «Прыз вялікага журы» — «Петля пристрастия» «Мода и облака».
У выніку Shuma і «Петля пристрастия» атрымалі па тры ўзнагароды, але больш уплывовымі лічацца менавіта намінацыі «экспертаў». Таму ў галоўнай катэгорыі «Альбом года» перамог гурт «Петля пристрастия».

Па словах некаторых музычных крытыкаў, 2016 год у айчыннай музыцы быў не вельмі прадуктыўны. Але што пакажа 2017? Пачуем праз год.