Акцыя “Ноч музеяў–2014. Лабірынты часу”
17 мая 2014 года з 21.00 да 2.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы прыняць удзел у акцыі “Ноч музеяў”, якая прысвечана тэме “Лабірынты часу”. Музей адкрыты да 5.00!
Кошт білета для ўсіх катэгорый грамадзян складае 50 000 бел. руб. Білеты можна набыць у касе музея з 3 мая 2014 года. Нагадваем, мы працуем з 11.00 да 19.00 (каса з 11.00 да 18.30, выхадны – аўторак).
Ствары свой гадзіннік, каб не заблудзіцца ў лабірынтах часу!*
*Права бясплатна наведаць акцыю “Ноч музеяў–2014. Лабірынты часу” атрымаюць тыя, хто створыць свой гадзіннік і зробіць іх часткай свайго касцюма.
Акцыя ажыццяўляецца пры падтрымцы Генеральнага партнёра Velcom і Афіцыйнага партнёра Замежнага ўнітарнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані”.
Афіцыйныя інфармацыйныя партнёры акцыі: ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” (Агульнанацыянальнае тэлебачанне, АНТ) і “Радыё АНТ”,
Інтэрнэт-партал TUT.BY і Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК “МИР” у Рэспубліцы Беларусь.
artmuseum.by