Аляксей Марачкін: У мяне захоўваецца ў майстэрні абраз Маці Божай Курапацкай
“Курапаты павінны стаць месцам, куды кожны зможа прыйсці і з пашанай пакланіцца”, — такім бачыць мемарыяльны комплекс Курапаты мастак Аляксей Марачкін.
![maraczkin_ales_263x200.jpg maraczkin_ales_263x200.jpg](/img/v1/news/full/maraczkin_ales_263x200.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мастак увайшоў у працоўную групу экспертаў у абарону Курапатаў, створанай ў Менску.
Кажа мастак Аляксей Марачкін:
— У мяне да гэтага часу захоўваецца ў майстэрні абраз Маці Божай Курапацкай. Трэба,каб людзі не тапталі гэта месца. Каб кожны адчуваў, што сюды трэба прыходзіць, як на могілкі. Дзяржава ў баку ад Народнага мемарыялу. Дзяржаве не выгадна, каб Курапаты былі на першым месцы ў памяці, чым выдуманая “Лінія Сталіна”.
Конкурс на лепшую ідэю мемарыялізацыі Курапатаў павінен прыцягнуць да ўрочышча ўвагу як вядомых архітэктараў, мастакоў і скульптараў, так маладых творцаў і грамадства.
“Неабходна вярнуць беларускаму народу знакавасць Курапатаў”, — лічыць Аляксей Марачкін.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя