«Арт Сядзіба» запрашае ў Школу арт-журналіста

«Арт Сядзіба» распачынае кароткатэрміновую Школу арт-журналіста для маладых актыўных, крэатыўных і творча настроеных людзей, каб навучыць асаблівасцям працы ў сферы культурнай і безкультурнай журналістыкі, а таксама сфарміраваць каманду, якая ў хуткім часе стане рэдакцыйным калектывам партала «Арт Сядзіба Online».



artjourn2_.png

Як прыняць удзел?
Калі вы: 
— жывеце ці вучыцеся ў Мінску,
— вам да 25 гадоў,
— вы валодаеце беларускай мовай на ўзроўні, дастатковым для напісання журналісціх матэрыялаў,
— маеце ўнікальныя ідэі, якія «парвуць» байнэт, мінімальны досвед журналісцкай працы ці лічыце сябе мацёрым журналістам,
Да 15 сакавіка падавайце заяўку на Школу арт-журналіста!
Запоўніць анлайн-форму заяўкі можна па адрасе artjournalist.artsiadziba.by.
Што далей?
Да 20 сакавіка на падставе анкет будуць адабраныя 20 чалавек, якія атрымаюць запрашэнні на 6 адукацыйных семінараў у межах Школы арт-журналіста. Семінары, якія пройдуць у сакавіку і красавіку, будуць праводзіць вядомыя беларускія журналісты і адмыслоўцы ў сферы СМІ.
Курс семінараў, лекцый і творчых заданняў у межах Школы арт-журналіcта дазволіць яе ўдзельнікам больш дэталёва пазнаёміцца з тэндэнцыямі ў сучаснай журналістыцы і яе асаблівасцямі ў Беларусі. На выніковым семінары ўдзельнікі пазнаёмяцца з планамі і мэтамі будучага партала www.artsiadziba.by, а таксама магчымасцямі і ўмовамі супрацы з ім найбольш паспяховых удзельнікаў Школы арт-журналіста.
Вашыя пытанні і прапановы можна пакідаць тут:
https://vk.com/artjournalist
artsiadziba@gmail.com
Прэс-служба «Арт Сядзібы»