БЭЙБУС прадстаўляе: Казкі з Маляванычам
Распавядаем, што можна будзе паглядзець на першым беларускамоўным ютуб-канале БЭЙБУС на гэтым тыдні.

Сустракаемся з Маляванычам у панядзелак, сераду і суботу, а пачытае ён нам вось што:
8 лістапада
Мышка Пік-Пік ладзіць Дзень народзінаў | Веранічка ідзе на вайну
Дакладна памятаю, хтосьці з вас вельмі чакаў сустрэчы з Пік-Пік — не прапусціце!
10 лістапада
Як у Маха і Шэбеставай з’явілася чарадзейная слухаўка
Алё! Чэхія на сувязі! Гэта цэлая серыя прыгод двух чэшскіх гарэзаў, а таксама сабакі Джанатана і коткі Міцкі.
12 лістапада
Хмарка
Па прагнозах на пятніцу — беларуская класіка
Падрабязней — у дзень прэм'еры.
Чакаю вас у ютубчыках роўненька ў 20.30. Ваш гарэза Бэйбус.